ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «Аб дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, структурных падраздзяленняў абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, у 2025/2026 навучальным годзе»
У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яе заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.
- З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове.
Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
Згодна з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» кіраўнікі і педагагічныя работнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.
- Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.
З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя павінна стварацца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных формаў адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Варта звярнуць увагу на стварэнне адпаведнага прадметна-прасторавага асяроддзя, павышэнне прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў у пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя, удзел бацькоў у прадастаўленні магчымасці дзецям фармуляваць думкі на дзвюх мовах. Гэтаму спрыяе створанае навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстаноў дашкольнай адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах.
- Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з пажаданнямі бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненым з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца групы, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці. З гэтай мэтай неабходна арганізоўваць тлумачэнне нарматыўных прававых актаў аб магчымасці выбару мовы навучання ў індывідуальных гутарках з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў, на бацькоўскіх сходах, праз сродкі масавай інфармацыі, вэб-сайты і парталы ўпраўленняў (аддзелаў) адукацыі, устаноў дашкольнай адукацыі.
Навучанне, выхаванне і развіццё выхаванцаў у названых установах (групах) ажыццяўляюцца з выкарыстаннем вучэбных выданняў, зацверджаных або дапушчаных у якасці адпаведнага віду выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У 2025/2026 навучальным годзе - сярэдняя група №2, якую наведваюць хлопчыкі і дзяўчынкі 4-5 гадоў.