Дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту ўжо здольныя да ўспрымання мастацкіх твораў розных жанраў. Асабліва іх цікавяць чароўныя казкі, легенды і паданні, а таксама вялікія па аб'ёме творы—так званыя «тоўстыя кніжкі». Чытаць мастацкія творы пажадана штодзённа. Бацькі не павінны парушаць гэтыя правілы і ў дні адпачынку.
Падрыхтоўка дзяцей да ўспрымання новага твора можа ажыццяўляцца непасрэдна перад чытаннем або напярэдадні. Пры гэтым В.В. Гербава раіць выкарыстоўваць наступныя прыёмы: размяшчэнне новай кнігі ў кніжным кутку і самастойнае яе разглядванне дзецьмі; паказ прадметаў пра якія расказваецца ў творы; разважанні наконт назвы твора і яго зместу. Пасля расказвання або чытання мастацкага твора дарослы можа выкарыстаць наступныя прыёмы: змястоўныя зносіны па змесце твора, разглядванне ілюстрацый да твора, дэманстрацыя ілюстрацый, слоўныя замалёўкі, паўторнае чытанне ўрыўкаў тэксту, пераказ аднаго з эпізодаў твора, драматызацыя ўрыўкаў твора і інш.
На думку В.В. Гербавай змястоўныя зносіны павінны суправаджацца чытаннем пэўных урыўкаў твора. Пры гэтым трэба прытрымлівацца патрабавання наконт таго, што лепей яшчэ раз паслухаць мастацкі тэкст, чым распачынаць працяглыя разважанні пра тое, што адбылося з героямі твора і чаму.
У пласт дзіцячага чытання для дзяцей гэтага ўзросту ўключана шмат лірычных вершаў. Іх неабходна чытаць дзецям не толькі ў час мастацка-маўленчай дзейнасці, але і ў працэсе іншых відаў дзейнасці. Сеансы актывізуючых зносін па завучванні вершаў могуць мець некалькі варыянтаў: чытанне без устаноўкі на завучванне, чытанне з устаноўкай на завучванне; змястоўны дыялог па асобных частках верша; практыкаванні ў выразным расказванні верша і інш. З дзецьмі гэтага ўзросту можна праводіць літаратурныя віктарыны і літаратурныя ранішнікі.
Знаёмства з творамі фальклору:
Завучванне песенькі «Сіўка-варонка»
Раказванне калыханкі «Ходзіць коцік па палях»
Расказванне беларускай народнай казкі «Гарошак»
Расказванне казкі ― Палешукі і палевікі
Расказванне падання ―Аб паходжанні Мінска
Расказванне беларускай народнай казкі ―Дзед, баба і воўк
Расказванне беларускай народнай казкі ―Стары бацька
Расказванне беларускай народнай казкі ―Сабака і воўк
Расказванне беларускай народнай казкі ―Баран бок абадран
Расказванне беларускай народнай казкі ―Хвасты
Расказванне беларускай народнай казкі ―Заяц і вожык
Расказванне беларускай народнай казкі ―Сава і дзяцел
Расказванне беларускай народнай казкі ―Дзяцел, лісіца і варона
Расказванне беларускай народнай казкі ―Страшны звер
Расказванне казкі «Два зайцы» (апр. Якуб Колас)
Расказванне казкі ―Лісіца і жораў
Расказванне казкі ―Ліса і цецярук
Чытанне твора «Легенда пра возера Свіцязь
Расказванне легенды «Як нарадзіліся Нѐман i Лоша»
Расказванне легенды «Сож і Дняпро»
Расказванне легенды «Адкуль узяўся мядзведзь»
Расказванне казкі ― Лѐгкі хлеб
Расказванне казкі ―Як кот звяроў напалохаў
Расказванне казкі «Верабей і мыш»
Расказванне казкі ―Два маразы (апр. Якуб Колас)
Расказванне верша М. Танка ―Ехаў казачнік бай
Расказванне казкі Ул. Дубоўкі ― Як сінячок да мора лѐтаў
Чытанне апавядання В. Віткі ―Страшная казка
Тэма. Поры года
Расказванне верша С. Грахоўскага ―Сонечная сцежка
Чытанне апавядання Клаўдзіі Каліны ―Верасень
Расказванне верша П. Панчанка ―Месяцы года
Расказванне вершаў
П. Броўкі ―Надыход восені
Я.Коласа ―Адлёт жураўлёў, Зіма, Дзед-госць
Я. Купалы ― У зімовым лесе
Чытанне апавядання К. Каліны ―Зімовы Дуб
Завучванне верша Я. Коласа ―На рэчцы зімою
Чытанне апавядання Таццяны Бушко ― Сняжынка
Расказванне вершаў М. Багдановіча пра зіму
Расказванне верша Я. Коласа ―Песня аб вясне
Чытанне верша В. Віткі ―Вясна
Завучванне верша В. Вярбы ―Пралеска
Завучванне верша Я. Коласа ―Вясна
Чытанне апавядання К. Буйло ― З выраю
Завучванне верша Г. Івановай ―Сонейка-сонца
Расказванне верша В. Лукша ―Вясёлка
Чытанне апавядання Клаўдзіі Каліны ―Ліпень, Кампот
Завучванне верша Я. Коласа ―На лузе
Расказванне вершаў Ул. Паўлава « Пакланіся добрым людзям», Э. Агняцвет «Саўка за сталом».
Расказванне верша Вольгі Іпатавай ―Як ён завецца?
Чытанне апавядання Васіль Хомчанка
Тэма. Аб прафесіях
Расказванне вершаў Э. Агняцвет ―Хто пачынае дзень
А. Астрэйка ―Размова аб прафесіях,
Я. Купалы ―Хлопчык і лётчык
Расказванне верша А. Вольскага ―Сталяры
Тэма. Мая Радзіма.
Расказванне вершаў
В. Вітка ― Хто я?
А. Мілюця ―Чатыры пажаданні.
Тэма. Звяры нашых лясоў
Расказванне твораў
А. Якімовіча ―Звяры нашых лясоў
А. Вольскага ―Вавёрка, Дзівачок
В. Іпатавай ―Вавёрка
П. Марціновіча ―Клубочак
Расказванне верша С. Шушкевіча ―Пракалоў камарык ножку
Тэма. Свойскія птушкі
Расказванне верша К. Камейшы ―Певень
Завучванне верша А. Дзеружынскага ―Гусанькі
Тэма. Правы дзяцей
Расказванне верша А. Вольскага ―Дзеці
раскрыть » / « свернуть